Вітаю вас, шаноўныя чытачы!
Я – фотааматар, і дрэнны той фотааматар, які не марыць стаць прафесіяналам!
У своёй першай нататцы хацелася б кораценька рассказаць пра сябе, каб пазнаёміцца бліжэй з карыстальнікамі гэтай сацыяльнай сеткі, бо мы займаемся адной справай, і вельмі значна абменьвацца вопытам, сваемі напрацоукамі, сваем поглядам на фатаграфію ў цэлым.
Карані маёй цікавасці да фатаграфіі цягнуцца яшчэ з маленства, калі мой тата фатаграфаваў на свой старэнькі “Зеніт”. Я таксама памятаю, что дома ў нас быў вялікі чамадан, ў якім захоўваліся розныя прыспасобы для праяўкі фотопленкі і вырабу чорна-белых фотаздымкаў.
Нажаль, я ніколі не бачыла, як ён праяўляў плёнку, бо гэтым ён займаўся яшчэ да маіх народзінау, я толькі памятаю, як мы завозілі ўжо адзнятую пленку для праяўкі ў райцэнтр.
Але засталася вялікая колькасць каляровых слайдаў, якія мы вечарамі ўсей сямьей разглядалі з дапамогай праектара на белай столі, альбо нават на звычайнай прасціне.
Гэта былі розныя здымкі: студэнцкія, здымкі, дзе мае бацькі толькі пачалі сусракацца, вясельныя, сямейныя, много здымкаў прыроды, лясных і хатніх жывёл.
Одін з апошніх здымкаў на “Зеніт” у маёй сям’і – здымак як я пайшла ў нулявы клас. Да, гэта так, зразумеюць не ўсе, але я трапіла пад новаўводзіны адукацыі, якія адмянілі праз пару гадоў.
На змену старэнькаму “Зеніту” прыйшла пластмасавая мыльніца с аўтаматычнай перамоткай фотапленкі, і ўсе каляровыя фотаздымкі ў сямейным альбомы зроблены на гэты апарат, акрамя некалькіх апошніх фатаграфій, якія по адной, раз у паўгода, я, ці мая сястра, раздрукоўваем з электроннага вар’янту фота, і завозім дадому, запауняем пакрыху альбом, бо склалася такая сямейная традыцыя. Той мыльніцай тата ужо даўно не карыстаецца, бо праяўкай плёнкі ў райцэнтры ўжо ніхто не займаецца.
Раней, калі былі фотаапараты з пленкай, людзі бераглі кожны кадр для асаблівых падзей, вельмі старана падбіралі кампазіцыю фотаздымка, і разумелі неабходнасць гэтага больш глыбей.
Цепер жа фота можна рабіць хоць кожную хвіліну, не думаючы, што будзе на гэтым здымку і якім ён атрымаецца. Але гэта адступленне ад маёй гісторыі – яе працягам стала маё жаданне трымаць у руках не тэлефонную камеру, а сапраўдны фотаапарат. Мною быў абраны не занадта дарагі аматарскі фотаапарат Sony A58, якім я карыстаюся і зараз, на той час новая мадэль, у камплекце быў аб’ектыў стандартны kit.
Мне была цікава здымать, але не настолькі, каб переключыць рэжым з аўта на ручны. І так працягвалася даволі доўга, і толькі праз некалькі год я задала сабе пытанне, чаму ў іншых людзей на такую ж тэхніку атрымоўваюцца здымкі лепшыя, чым у мяне?
Неўзабаве, сама сабе адказаць на гэтае пытанне я не змагла, і пачала шукаць адказы у пошукавых сістемах Google і Яндекс.
Часам, калі я звяртаюся за дапамогай у Інтэрнэт, я не ўяўляю, як раней, у школе і часткова ў каледжы, я абыходзілася без яго.
Увыніку я знайшла дастаткова інфармацыі для таго, каб атрымаць нейкія асновы па карыстанню сваёй тэхнікай, але гэтага недастаткова, каб атрымоўвать лепшыя фотаздымкі.
Кажуць, трэба ісці на курсы, дзе ўсе раскажуць, пакажуць, але я пакуль не ўпэўнена ў іх карыснасці для сябе, і я адцягваю гэты момант, перакончаючы сябе – яшчэ не прыйшоў час.
Для сябе я пакуль вырашыла, што ў мяне недастаткова практыкі, і я зараз працую над гэтым.
Зычайна, такія нарысы пра сябе пішуць людзі, у якіх у жыцці ўжо ўсе атрымалася, якія дасягнулі нейкіх вяршынь, якія сталі прафесіяналамі сваёй справы, але гэта не канец маёй гісторыі, гэта толькі яе пачатак.
Калі ў кагосьці з вас есць свая гісторыя і каму хацелася б ей падзяліцца, калі ласка, пішыце ў каментарыях, мне будзе вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі бліжэй.
Дзякуй за ўвагу!
Комментарии: