error
Регистрация

Знаёмства

Рубрика: «Личное»
Автор: Алена Быкава
Опубликовано: 16.04.2017 в 21:57:10

Вітаю вас, шаноўныя чытачы!

Я – фотааматар, і дрэнны той фотааматар, які не марыць стаць прафесіяналам!

У своёй першай нататцы хацелася б  кораценька рассказаць пра сябе, каб пазнаёміцца бліжэй з карыстальнікамі гэтай сацыяльнай сеткі, бо мы займаемся адной справай, і вельмі значна абменьвацца вопытам, сваемі напрацоукамі, сваем поглядам на фатаграфію ў цэлым.

Карані маёй цікавасці да фатаграфіі цягнуцца яшчэ з маленства, калі мой тата фатаграфаваў на свой старэнькі “Зеніт”. Я таксама памятаю, что дома ў нас быў вялікі чамадан, ў якім захоўваліся розныя прыспасобы для праяўкі фотопленкі і вырабу чорна-белых фотаздымкаў.

Нажаль, я ніколі не бачыла, як ён праяўляў плёнку, бо гэтым ён займаўся яшчэ да маіх народзінау, я толькі памятаю, як мы завозілі ўжо адзнятую пленку для праяўкі ў райцэнтр.

Але засталася вялікая колькасць каляровых слайдаў, якія мы вечарамі ўсей сямьей разглядалі з дапамогай праектара на белай столі, альбо нават на звычайнай прасціне.

Гэта былі розныя здымкі: студэнцкія, здымкі, дзе мае бацькі толькі пачалі сусракацца, вясельныя, сямейныя, много здымкаў прыроды, лясных і хатніх жывёл.

Одін з апошніх здымкаў на “Зеніт” у маёй сям’і – здымак як я пайшла ў нулявы клас. Да, гэта так, зразумеюць не ўсе, але я трапіла пад новаўводзіны адукацыі, якія адмянілі праз пару гадоў.

На змену старэнькаму “Зеніту” прыйшла пластмасавая мыльніца с аўтаматычнай перамоткай фотапленкі, і ўсе каляровыя фотаздымкі ў сямейным альбомы зроблены на гэты апарат, акрамя некалькіх апошніх фатаграфій, якія по адной, раз у паўгода, я, ці мая сястра, раздрукоўваем з электроннага вар’янту фота, і завозім дадому, запауняем пакрыху альбом, бо склалася такая сямейная традыцыя. Той мыльніцай тата ужо даўно не карыстаецца, бо праяўкай плёнкі ў райцэнтры ўжо ніхто не займаецца.

Раней, калі былі фотаапараты з пленкай, людзі бераглі кожны кадр для асаблівых падзей, вельмі старана падбіралі кампазіцыю фотаздымка, і разумелі неабходнасць гэтага больш глыбей.

Цепер жа фота можна рабіць хоць кожную хвіліну, не думаючы, што будзе на гэтым здымку і якім ён атрымаецца. Але гэта адступленне ад маёй гісторыі – яе працягам стала маё жаданне трымаць у руках не тэлефонную камеру, а сапраўдны фотаапарат. Мною быў абраны не занадта дарагі аматарскі фотаапарат Sony A58, якім я карыстаюся і зараз, на той час новая мадэль, у камплекце быў аб’ектыў стандартны kit.

Мне была цікава здымать, але не настолькі, каб переключыць рэжым з аўта на ручны. І так працягвалася даволі доўга, і толькі праз некалькі год я задала сабе пытанне, чаму ў іншых людзей на такую ж тэхніку атрымоўваюцца здымкі лепшыя, чым у мяне?

Неўзабаве, сама сабе адказаць на гэтае пытанне я не змагла, і пачала шукаць адказы у пошукавых сістемах Google і Яндекс.

Часам, калі я звяртаюся за дапамогай у Інтэрнэт, я не ўяўляю, як  раней, у школе і часткова ў каледжы, я абыходзілася без яго.

Увыніку я знайшла дастаткова інфармацыі для таго, каб атрымаць нейкія асновы па карыстанню сваёй тэхнікай, але гэтага недастаткова, каб атрымоўвать лепшыя фотаздымкі.

Кажуць, трэба ісці на курсы, дзе ўсе раскажуць, пакажуць, але я пакуль не ўпэўнена ў іх карыснасці для сябе, і я адцягваю гэты момант, перакончаючы сябе – яшчэ не прыйшоў час.

Для сябе я пакуль вырашыла, што ў мяне недастаткова практыкі, і я зараз працую над гэтым.

Зычайна, такія нарысы пра сябе пішуць людзі, у якіх у жыцці ўжо ўсе атрымалася, якія дасягнулі нейкіх вяршынь, якія сталі прафесіяналамі сваёй справы, але гэта не канец маёй гісторыі, гэта толькі яе пачатак.

Калі ў кагосьці з вас есць свая гісторыя і каму хацелася б ей падзяліцца, калі ласка, пішыце ў каментарыях, мне будзе вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі бліжэй.

Дзякуй за ўвагу!

 
Просмотры: 788
 

Комментарии: